Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 студзеня 2017, 15:21

Беларусь абмяркоўвае магчымасць удзелу ў разведцы і здабычы нафты і газу ў Судане

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Судан абмяркоўваюць магчымасць удзелу беларускіх прадпрыемстваў у разведцы і распрацоўцы нафтавых і газавых радовішчаў Судана. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, паведамляе БЕЛТА.

"Ёсць тэма для размовы па даразведцы і здабычы нафты і газу, удзелу ва ўсіх гэтых працэсах", - удакладніў віцэ-прэм'ер. Абмяркоўваюцца таксама магчымасці пастаўкі ў Судан абсталявання беларускай вытворчасці для гэтых мэт. "У нас ёсць абсталяванне і для нафтагазавай разведкі, і для нафтаздабычы - гэта значыць у самым розным плане мы можам супрацоўнічаць", - дадаў Уладзімір Сямашка.

Акрамя партнёрства ў паліўна-энергетычнай сферы, бакі разглядаюць перспектывы ўзаемадзеяння ў іншых галінах эканомікі, у тым ліку ў машынабудаванні і сельскай гаспадарцы.

Як праінфармаваў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце і Судане па сумяшчальніцтве Сяргей Рачкоў, Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з Суданам па шэрагу напрамкаў. "Візіт Прэзідэнта ў Судан можна аднесці да знакавых візітаў. Эканамічны эфект - гэта кантракты на агульную суму больш як $40 млн. Спадзяюся, гэта сума будзе падвоена, а, можа, нават і патроена літаральна на працягу года", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі