Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 верасня 2018, 14:50

Беларусь 8-20 кастрычніка прыме місію МАГАТЭ па ацэнцы аварыйнай гатоўнасці на АЭС

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія МАГАТЭ па разглядзе аварыйнай гатоўнасці і рэагавання (EPREV) будзе працаваць у Беларусі з 8 па 20 кастрычніка. Аб гэтым паведаміла журналістам намеснік дырэктара Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Лілія Дулінец сёння на Дні атамных тэхналогій у БДУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Місія будзе з 8 па 20 кастрычніка. Асноўным органам, адказным за правядзенне місіі з беларускага боку, будзе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Вядома, будуць прымаць удзел усе арганізацыі, якія ўключаны ў ядзерную энергетычную праграму - Мінэнерга, Міністэрства аховы здароўя, Мінпрыроды", - сказала Лілія Дулінец.

Прадстаўнік Мінэнерга пацвердзіла, што да канца года на БелАЭС чакаюць першую пастаўку ядзернага паліва. На 2019 год запланавана загрузка паліва, фізічны і энергетычны пуск. Расійскі бок пацвердзіў афармленне ў эксплуатацыю да канца 2019 года.

Адказваючы на пытанне аб інтэграцыі АЭС у эканоміку, Лілія Дулінец адзначыла, што лішку электраэнергіі не будзе. "Мы планавалі атамную станцыю для ўласных патрэб, але калі будзе магчымасць экспартаваць, то, вядома, трэба будзе падлічваць, наколькі гэта эканамічна выгадна, мэтазгодна", - дадала яна. Каменціруючы тарыфную стаўку, яна выказала меркаванне, што ўвод Беларускай АЭС дапаможа стрымаць рост энергатарыфаў.

Беларуская АЭС будуецца па тыпавым расійскім праекце ВВЭР-1200 пакалення "3+" паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м. Першая пастаўка ядзернага паліва на станцыю запланавана да канца 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі