Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лістапада 2017, 13:43

Белаграпрамбанк і нямецкі банк Helaba заключылі пагадненне аб доўгатэрміновым фінансаванні

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Белаграпрамбанк" і нямецкі банк Helaba Landesbank Hessen-Thüringen заключылі генеральнае крэдытнае пагадненне для доўгатэрміновага фінансавання крэдытаў з прадастаўленнем страхавога пакрыцця нацыянальнымі экспартнымі агенцтвамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле грамадскіх сувязей Белаграпрамбанка.

"Фарміраванне трывалай дагаворнай базы з банкам, які мае моцныя фінансавыя пазіцыі і вялікую кліенцкую сетку ў прамыслова развітых рэгіёнах Германіі, пашырыць магчымасці Белаграпрамбанка ў сферы арганізацыі доўгатэрміновага фінансавання знешнегандлёвых праектаў сваіх кліентаў і дасць магчымасць ажыццяўляць рэалізацыю здзелак на ўмовах, якія найбольш поўна задавольваюць іх патрэбнасці", - расказалі ў банку.

ААТ "Белаграпрамбанк" - адзін з буйнейшых дзяржаўных банкаў Беларусі, займае другое месца ў банкаўскай сістэме па памеры актываў, капіталу, па аб'ёме рознічных дэпазітаў і карпаратыўных крэдытаў. Банк мае вялікую філіяльную сетку ў Беларусі, у яго больш за 100 банкаў-партнёраў па ўсім свеце ў сферы фінансавання знешняга гандлю. Кліентамі банка з'яўляюцца каля 1,7 млн рознічных і амаль 40 тыс. карпаратыўных кліентаў. Крэдытны рэйтынг банка па міжнароднай шкале, прысвоены рэйтынгавым агенцтвам Standard & Poor's, - "В-", прагноз "стабільны" (на ўзроўні суверэннага рэйтынгу). Белаграпрамбанк вядзе сваю дзейнасць з 1991 года. Асноўная доля ў статутным фондзе банка належыць Рэспубліцы Беларусь.

Helaba Landesbank Hessen-Thüringen - адзін з вядучых універсальных банкаў фінансавага цэнтра Франкфурта-на-Майне з агульным аб'ёмам бізнесу каля 164 млрд еўра. Банк прадастаўляе фінансавыя паслугі кампаніям, банкам, інстытуцыянальным інвестарам і публічнаму сектару як у Германіі, так і за яе межамі. Банк з'яўляецца цэнтральнай клірынгавай арганізацыяй і пастаўшчыком паслуг для 40 працэнтаў нямецкіх ашчадных банкаў. На міжнародным узроўні дзейнасць банка ажыццяўляецца праз філіялы і прадстаўніцтвы ў Францыі, Ірландыі, ЗША і Вялікабрытаніі, у Парыжы, Лондане, Нью-Ёрку, Мадрыдзе, Маскве, Шанхаі і Стакгольме. Доўгатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі банка па міжнароднай шкале: "А", прагноз "стабільны" (Standard & Poor's); "А1", прагноз "стабільны" (Moody's); "A+", прагноз "стабільны" (Fitch).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі