Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 чэрвеня 2017, 10:49

Башкортастан разглядае магчымасць арганізацыі зборкі трактароў BELARUS

22 чэрвеня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Башкортастан (Расійская Федэрацыя) разглядае магчымасць арганізацыі зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ААТ "МТЗ" Павел Тухто.

Мінскі трактарны завод наведала дэлегацыя на чале з міністрам прамысловасці Башкортастана Аляксеем Карпухіным. "Наша задача - развіваць супрацоўніцтва паміж Расіяй і Беларуссю. Патрабаванні рынку нам зразумелыя. Сумесная праграма па зборцы будзе добрым крокам наперад. Сёння наша мэта - знайсці дастойнага партнёра з добрай рэпутацыяй, каб развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва", - заявіў міністр.

Партнёрам у праекце можа выступіць прадпрыемства "Башсельгастэхніка" - буйнейшы пастаўшчык сельскагаспадарчай тэхнікі ў рэгіёне.

Таксама міністр прамысловасці расійскага рэгіёна выказаў зацікаўленасць у пастаўках у Башкортастан лесагаспадарчай тэхнікі вытворчасці "МТЗ-Холдынг".

Генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Фёдар Дамаценка адзначыў у час перагавораў: "Мы гатовы працаваць па ўсіх напрамках супрацоўніцтва: ад паставак тэхнікі да стварэння зборачнай вытворчасці. На расійскім рынку ўсе канкурэнты прайграюць нам па цэнах. Яшчэ ні адзін еўрапейскі або азіяцкі вытворца не змог прапанаваць умовы лепшыя, чым Мінскі трактарны завод".

Бакі абмеркавалі таксама пытанні вытворчай кааперацыі. "У нас больш за 150 пастаўшчыкоў з Расіі, у тым ліку з Башкортастана. Мы гатовы нарошчваць супрацоўніцтва, калі ў вас будуць прывабныя цэны", - сказаў Фёдар Дамаценка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі