Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 мая 2017, 10:40

Банк развіцця накіруе ў 2017 годзе на фінансаванне дзяржпраграм і мерапрыемстваў больш за Br1,1 млрд

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця Беларусі накіруе ў 2017 годзе на фінансаванне дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў больш за Br1,1 млрд. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 мая 2017 года нумар 375, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам зацверджаны план фінансавання Банкам развіцця дзяржпраграм і мерапрыемстваў у 2017 годзе. Так, аб'ём дырэктыўнага крэдытавання ў бягучым годзе складзе Br689,58 млн.

На недырэктыўнае крэдытаванне будзе накіравана Br464,3 млн. У тым ліку на інфраструктурныя праекты, якія завяршаюцца і рэалізуюцца КУП "УКБ Брэсцкай гарадской ЖКГ", спатрэбіцца Br17 млн, на новыя інфраструктурныя праекты, якія рэалізуюцца ў рамках рашэнняў Прэзідэнта Беларусі (РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск", РУП "Дырэкцыя будуемых аб'ектаў Мінспорту", УКБ Узброеных Сіл, УП "УКБ Мінгарвыканкама", Мінтранс), накіруюць Br447,3 млн.

Валюта крэдытавання ўстанаўліваецца крэдытадаўцам па ўзгадненні з крэдытаатрымальнікам з улікам прававога акта, якім зацверджана адпаведная дзяржаўная праграма (мерапрыемства).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі