Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 жніўня 2018, 20:00

Банк развіцця будзе прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў капітале панафрыканскага банка TDB

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця будзе прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў капітале панафрыканскага банка Eastern and Southern African Trade and Development Bank (TDB). Адпаведнае пагадненне падпісана старшынёй праўлення Банка развіцця Сяргеем Румасам і прэзідэнтам Eastern and Southern African Trade and Development Bank Адмасу Тадэсі. Такая інфармацыя размешчана на сайце беларускага банка, паведамляе БЕЛТА.

Банк развіцця Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у штогадовым акцыянерным сходзе кіраўнікоў аднаго з буйнейшых панафрыканскіх банкаў Eastern and Southern African Trade and Development Bank (Банк развіцця і гандлю Афрыкі), які адбыўся ў Кампале (Уганда).

Забеспячэнне захавання інтарэсаў Беларусі ў капітале Eastern and Southern African Trade and Development Bank прадаставіць беларускім экспарцёрам дадатковую магчымасць выхаду на афрыканскія рынкі, у тым ліку з дапамогай экспартнага фінансавання Банкам развіцця паставак беларускай прадукцыі ў афрыканскія краіны.

Як паведамлялася, Банкам развіцця 15 мая 2018 года было падпісана базавае крэдытнае пагадненне на прадастаўленне панафрыканскаму банку крэдытнай лініі ў памеры $70 млн. Праз Eastern and Southern African Trade and Development Bank была замацавана інфраструктура экспартнага фінансавання паставак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў на рынкі Афрыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі