Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 красавіка 2019, 16:54

Аўтамабільнае паліва ў Беларусі праходзіць шматступеньчаты кантроль якасці - "Беларуснафта"

24 красавіка, Фаніпаль /Кар. БЕЛТА/. Аўтамабільнае паліва ў Беларусі праходзіць шматступеньчаты кантроль якасці, заявіў сёння журналістам дырэктар РУП "Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт" Анатоль Кароткі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сітуацыя на беларускіх НПЗ ніяк не паўплывала на пастаўкі нафтапрадуктаў на нашы нафтабазы. Паліва нам пастаўляецца рытмічна, у адпаведнасці з планавымі аб'ёмамі спажывання, - заявіў Анатоль Кароткі. - Прадпрыемствы "Беларуснафты" ўдзяляюць асаблівую ўвагу пытанням якасці нафтапрадуктаў. Распрацаваны стандарты, выкананне якіх правяраецца на ўсіх этапах. Мы гарантуем, што нашы кліенты атрымаюць якаснае паліва на аўтазаправачных станцыях".

Якасць паліва ў Беларусі кантралюецца на кожным этапе шляху ад вытворцы да спажыўца: і на нафтаперапрацоўчых заводах, і на нафтабазах, і непасрэдна на запраўках. "На нашых нафтаперапрацоўчых заводах існуе сістэма кантролю, якая правярае прадукцыю на адпаведнасць патрабаванням і стандартам. Затым паліва паступае на склады захоўвання прадпрыемстваў нафтапрадуктазабеспячэння "Беларуснафты". У нас ёсць свая сістэма кантролю. Мы праводзім адбор проб і правяраем асноўныя паказчыкі, якія ўплываюць на якасць паліва: колькасць вады, прымесей, фракцыйны састаў і інш. Сістэма кантролю прадугледжана і ў месцах рэалізацыі - на аўтазаправачных станцыях. Адабраныя пробы захоўваюцца, і ўсе пытанні па якасці можна вырашыць шляхам іх аналізу", - сказала начальнік цэнтральнай выпрабавальнай лабараторыі РУП "Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт" Галіна Чахлова.

Як паведамлялася, на працягу апошніх дзён адбылося рэзкае пагаршэнне якасці расійскай экспартнай сумесі Urals, якая паступае транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ "Гомельтранснафта Дружба". У канцэрне "Белнафтахім" адзначаюць, што такіх прэцэдэнтаў раней не было. Сістэма магістральных нафтаправодаў "Дружба" забяспечвае пастаўкі нафты не толькі на абодва беларускія НПЗ, але і транзіт нафты ў Еўропу праз Беларусь па двух напрамках - праз Польшчу і Украіну. Няякасная нафта небяспечная для тэхналагічнага абсталявання заводаў. У сувязі з гэтым Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" знізілі загрузку магутнасцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі