Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 лістапада 2017, 12:02

Астатнія дакументы па лібералізацыі бізнесу будуць падпісаны ў бліжэйшы час - Мацюшэўскі

2 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Астатнія дакументы па лібералізацыі бізнесу будуць падпісаны ў бліжэйшы час, заявіў сёння журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі перад пачаткам канферэнцыі "Кастрычніцкі эканамічны форум "Падмуркі будучыні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Восем з дзесяці дакументаў падпісаны. У бліжэйшы час будзе падпісаны дакумент па лічбавізацыі эканомікі, па Парку высокіх тэхналогій. Ён практычна гатовы. Спадзяюся, будзе нарада, каб у шырокім фармаце абмеркаваць усе нюансы", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Мяркуецца, што пасля прыняцця ўсяго пакета дакументаў па лібералізацыі эканомікі будзе праведзена шырокае грамадскае абмеркаванне навацый, якія прадугледжаны.

Як заяўляў Васіль Мацюшэўскі раней, пакет дакументаў, накіраваных на развіццё прадпрымальніцтва, павінен кардынальна змяніць бізнес-асяроддзе ў Беларусі. Прыняцце дакументаў накіравана на выкананне дзвюх асноўных задач: забеспячэнне самазанятасці насельніцтва, зніжэнне кошту ўваходу ў любы бізнес і далейшага адміністравання, а таксама лічбавізацыя эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі