Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 сакавіка 2017, 15:54

Аснасціць увесь жылфонд сістэмамі аўтарэгулявання спажывання цяпла плануецца ў 2017 годзе

17 сакавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Аснасціць увесь жылфонд сістэмамі аўтаматычнага рэгулявання спажывання цяпла плануецца ў 2017 годзе, паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і сродкамі масавай інфармацыі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Аксціловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер амаль 94 працэнты жылфонду аснашчаны сістэмамі аўтаматычнага рэгулявання спажывання цяпла. У 2017 годзе плануем завяршыць работу па аснашчэнні ўсяго жылля", - адзначыў Генадзь Аксціловіч.

Паводле яго слоў, усяго дамоў з цэнтральным ацяпленнем, якія маюць тэхнічную магчымасць аснашчэння такімі сістэмамі, амаль 27 тыс., аснашчана імі больш як 25,5 тыс. "Астатнія жылыя дамы, як правіла, з'яўляюцца малапавярховай забудовай. Па іх ёсць тэхнічныя пытанні, але яны вырашаюцца", - запэўніў Генадзь Аксціловіч.

Цяпер жыллёвы фонд Беларусі ў асноўным складаецца з некалькіх тыпаў стандартных будынкаў, большасць з якіх - буйнапанэльныя пабудовы, узведзеныя ў савецкія часы. Аб'ём штогадовага спажывання цеплавой энергіі жылымі дамамі, пабудаванымі да 1994 года, а іх амаль 70 працэнтаў ад агульнай колькасці, складае 160-200 кВт.гадз/кв.м у год, па асобных дамах - больш як 250 кВт.гадз/кв.м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі