Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 студзеня 2017, 17:52

Ашчадбанк у Беларусі накіруе больш як $100 млн інвестыцый у аб'екты нерухомай маёмасці

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ашчадбанк у Беларусі накіруе больш як $100 млн інвестыцый у аб'екты нерухомай маёмасці. Аб гэтым журналістам паведаміў прэзідэнт, старшыня праўлення ПАТ "Ашчадбанк" Герман Грэф па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы абмеркавалі і знайшлі падыходы да вырашэння практычна ўсіх праблем, што склаліся ў частцы тых складаных праектаў, якія намі фінансаваліся і апынуліся ў складанай сітуацыі. Мы дамовіліся аб падыходах па нашым удзеле ў дафінансаванні складаных праектаў, якія на працягу бліжэйшых двух гадоў будуць рэалізаваны на рынку і па якіх нам патрэбна падтрымка з боку ўлады Беларусі. Мы атрымалі поўную падтрымку з боку Прэзідэнта Беларусі і, адпаведна, узялі на сябе абавязацельствы па дафінансаванні", - заявіў Герман Грэф.

Паводле яго слоў, на суму больш як $100 млн будуць праінвесціраваны аб'екты нерухомай маёмасці з далейшым іх продажам. "Мы завершым усю схему рэструктурызацыі нашага доўгу ў першым квартале гэтага года, і банк пачне праграму мадэрнізацыі і павышэння ўласнай эфектыўнасці", - дадаў Герман Грэф.

Кіраўнік Ашчадбанка таксама расказаў аб гатоўнасці да пераходу на новую стадыю развіцця на банкаўскім рынку Беларусі. Размова ў тым ліку ідзе аб праектах па стварэнні лічбавай экасістэмы і прадастаўленні кліентам сучасных сэрвісаў і паслуг.

"У цэлым я вельмі станоўча ацэньваю вынікі сустрэчы. Мы з Прэзідэнтам Беларусі дэталёва абмеркавалі кожны з праектаў. Цяпер, маючы яго палітычную падтрымку, у нас няма ніякіх перашкод у частцы рэалізацыі гэтых праектаў", - дадаў Герман Грэф.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі