Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 снежня 2016, 16:31

Асацыяцыя мытных прадстаўнікоў і Беларускае таварыства ацэншчыкаў падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мемарандум аб супрацоўніцтве падпісалі Асацыяцыя мытных прадстаўнікоў і Беларускае таварыства ацэншчыкаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў асацыяцыі.

Подпісы пад дакументам паставілі старшыня Асацыяцыі мытных прадстаўнікоў Сяргей Барысюк і старшыня Беларускага таварыства ацэншчыкаў Мікалай Трыфанаў.

Аб'яднанні дамовіліся аказваць садзейнічанне ў развіцці такіх напрамкаў супрацоўніцтва, як правядзенне кваліфікаванай ацэнкі кошту тавараў, транспартных сродкаў, стратэгічных матэрыялаў, культурных каштоўнасцей, аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і іншых.

Бакі будуць арганізоўваць узаемныя кансультацыі па праблемах развіцця заканадаўства, метадалогіі, правядзення навуковых, навукова-даследчых работ, а таксама тэорыі і практыкі ацэнкі кошту тавараў для мытных патрэб, забяспечваць павышэнне кваліфікацыі работнікаў арганізацый, якія ўваходзяць у асацыяцыю, у галіне ацэнкі кошту тавараў. Плануецца аказваць узаемную інфармацыйную дапамогу па пытаннях развіцця ацэначных паслуг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі