Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 кастрычніка 2016, 09:15

Апублікаваны закон "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год"

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апублікаваны закон Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2016 года нумар 431-З "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год". Тэкст дакумента размешчаны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Закон прыняты Палатай прадстаўнікоў 5 кастрычніка бягучага года, адобраны Саветам Рэспублікі 6 кастрычніка.

Таксама апублікаваны закон ад 18 кастрычніка 2016 года нумар нумар 432-З "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь".

Як паведамлялася, бюджэт сфарміраваны з улікам неабходнасці захавання макраэканамічнай стабільнасці, паслядоўнай рэалізацыі збалансаванай бюджэтнай палітыкі і канцэнтруе рэсурсы на важнейшых напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Бюджэт захавае сацыяльную накіраванасць. Павялічацца расходы на ахову здароўя, навуку, адукацыю. Прадугледжаны сродкі на дадатковую падтрымку шматдзетных сем'яў для фарміравання сямейнага капіталу ў суме Br458 млн, што на 15 працэнтаў больш у параўнанні з 2016 годам. Для выплаты дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, асобных відаў пенсій у бюджэт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва перадаюцца субвенцыі ў суме Br698 млн.

Прафіцыт бюджэту ў 2017 годзе складзе Br1 496,2 млн. Даходы бюджэту на 2017 год прадугледжаны ў суме Br18 235,2 млн, або з ростам да чаканага выканання 2016 года на 6,1 працэнта. Асноўнымі крыніцамі падатковых даходаў стануць падатак на дабаўленую вартасць, акцызы, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці. Расходы бюджэту на 2017 год прадугледжваюцца ў суме Br16 739,1 млн, або 98,9 працэнта да чаканага выканання 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі