Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 верасня 2017, 15:16

Апублікаваны пералік відаў алкагольнай прадукцыі для конкурсу на права імпарту

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжведамасная камісія па арганізацыі і правядзенні конкурсаў для вызначэння юрыдычных асоб, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на імпарт алкагольнай прадукцыі, апублікавала пералік відаў алкагольнай прадукцыі, права на імпарт якой з'яўляецца прадметам адкрытага конкурсу. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, у пералік уваходзяць шампанскае і віны пеністыя; віны вінаградныя натуральныя, уключаючы мацаваныя; вермуты і вінаградныя натуральныя віны іншыя з дабаўленнем раслінных або араматычных рэчываў. Таксама размова ідзе пра каньякі, прыгатаваныя з каньячных спіртоў, вытрыманых не менш за 6 гадоў; віскі; ром; джын; гарэлку; лікёры і іншыя спіртныя напіткі.

Як паведамлялася, аб'яўлены адкрыты конкурс на вызначэнне імпарцёраў алкагольнай прадукцыі з правам яе ўвозу ў Беларусь у 2018 годзе. Для ўдзелу неабходна прадставіць конкурсныя прапановы ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Дакументы прымаюцца да 16 кастрычніка 2017 года ўключна. Падрабязныя патрабаванні і пералік відаў алкагольных напіткаў пазначаны на сайце МАРГ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі