Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 чэрвеня 2016, 15:20

Андрэйчанка заклікаў дэпутатаў удзельнічаць у распрацоўцы змяненняў інвестзаканадаўства

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутатам неабходна прыняць удзел у падрыхтоўцы прапаноў па ўдасканаленні інвестыцыйнага заканадаўства, заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на закрыцці дзявятай сесіі пятага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важнае даручэнне кіраўніка дзяржавы датычыцца інвестыцыйнага заканадаўства. Урад павінен да 1 верасня прадставіць прапановы па яго ўдасканаленні, - нагадаў Уладзімір Андрэйчанка. - Профільным камісіям (Палаты прадстаўнікоў. - Заўвага БЕЛТА) трэба прыняць самы актыўны ўдзел у гэтай рабоце, тым больш што прыцягненне прамых інвестыцый у эканоміку - адзін з асноўных прыярытэтаў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку".

Дакладныя мэты і арыенціры далейшага руху наперад змешчаны ў рашэннях пятага Усебеларускага народнага сходу, падкрэсліў ён. "Аднак іх дасягненне залежыць ад мабілізацыі ўсіх матэрыяльных і інтэлектуальных сіл краіны", - лічыць Уладзімір Андрэйчанка.

Акрамя таго, спікер заўважыў, што ўжо цяпер неабходна рыхтаваць канкрэтныя прапановы ў пакет бюджэтных законапраектаў на 2017 год, каб у кастрычніку на заключнай сесіі гэтага склікання прыняць сапраўды якасныя дакументы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі