Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

"Амкадор" і кітайскі Sinomach дамовіліся аб сумеснай вытворчасці экскаватараў

Эканоміка 11.09.2017 | 16:54
Фота з сайта прадпрыемства
Фота з сайта прадпрыемства

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга" і China Sinomach Heavy Industry Corporation дамовіліся аб сумеснай вытворчасці экскаватараў на базе ААТ "Амкадор-КЭЗ", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе холдынга.

Холдынг "Амкадор" наведала дэлегацыя кітайскай кампаніі China Sinomach Heavy Industry Corporation на чале з памочнікам генеральнага дырэктара Ван Чуань Мінам. Мэтай візіту стала абмеркаванне пытанняў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і стварэння сумеснага прадпрыемства па вытворчасці экскаватарнай і бульдозернай тэхнікі.

Па выніках перагавораў бакі падпісалі мемарандумы, якія датычацца камерцыйных пытанняў і лакалізацыі вытворчасці экскаватараў. У бліжэйшыя тры месяцы на завод "Амкадор-КЭЗ" паступяць 35 машынакамплектаў экскаватараў Sinomach. Кошт кантракта - каля $3 млн. Пастаўкі, запланаваныя з улікам паэтапнай лакалізацыі, будуць праводзіцца ў тры этапы. На першым этапе на "Амкадор-КЭЗ" для гэтых машын будзе вырабляцца шэраг элементаў, што дасць магчымасць на існуючай тэхналагічнай базе дасягнуць 30-працэнтнай лакалізацыі. У далейшым будзе лакалізавана вытворчасць буйных вузлоў, якія патрабуюць дадатковай прапрацоўкі або набыцця дадатковай аснасткі, а потым - элементаў канструкцыі і інтэр'ера, у выніку чаго ўзровень лакалізацыі перасягне 51 працэнт.

Як адзначыў дырэктар ААТ "Амкадор-КЭЗ" Андрэй Яроцкі, дасягнутыя дамоўленасці - вялікі крок наперад па шляху стварэння сумеснага прадпрыемства холдынга "Амкадор" і Sinomach Heavy Industry. "Пасля таго як мы лакалізуем вытворчасць, аформім усе неабходныя дакументы і выведзем тавар на рынак, стварэнне СП стане рэальна дасягальнай і камерцыйна апраўданай мэтай. Зразумела, прадоўжацца і далейшыя перагаворы кітайскімі партнёрамі", - сказаў ён.

Перагаворы аб стварэнні СП на базе "Амкадор-КЭЗ" па выпуску экскаватарнай, бульдозернай і іншай спецыяльнай тэхнікі на гусенічным хаду пачаліся ў снежні 2014 года. 20 верасня 2015 года бакі падпісалі пратакол аб намерах, 4 снежня 2015 года і 3 сакавіка 2016 года былі падпісаны дадатковыя мемарандумы аб узаемаразуменні. Адбыліся таксама сустрэчы, на якіх абмяркоўваліся пытанні пашырэння ўзаемадзеяння. У лютым 2017 года на заводзе "Амкадор-КЭЗ" з машынакамплектаў ужо былі сабраны чатыры гусенічныя экскаватары Sinomach.

У супрацоўніцтва ААТ "Амкадор-КЭЗ" з Sinomach Heavy Industry ёсць не толькі камерцыйныя перспектывы, адзначыў Андрэй Яроцкі. "У кітайскіх партнёраў на сённяшні дзень больш высокі ўзровень і ў канструяванні, і ў абсталяванні. Гэта значыць, што сумесная работа дасць нам магчымасць узняцца на новую тэхналагічную ступень, адначасова павышаючы кваліфікацыю і кампетэнцыю нашых работнікаў у галіне экскаватарабудавання. Мы атрымаем новы тэхналагічны прадукт, які будзем пашыраць і рэалізоўваць на рынках, дзе працуе холдынг "Амкадор" і мае развітую тавараправодную сетку", - растлумачыў ён.

ААТ "Амкадор-КЭЗ" уваходзіць у склад ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга" і з'яўляецца адным з вядучых у Беларусі вытворцаў аднакаўшовых гідраўлічных экскаватараў на гусенічным хаду. Тэхніка прадпрыемства працуе на тэрыторыі Расіі, Украіны, Грузіі, Казахстана, Малдовы, Літвы, Эстоніі, Паўднёвай Амерыкі.

China Sinomach Heavy Industry Corporation - даччыная кампанія China National Machinery Industry Corporation (Sinomach Group) - з'яўляецца буйным вытворцам прамысловага абсталявання і цяжкай тэхнікі. Асноўны від яе дзейнасці - даследаванні, распрацоўка і вытворчасць інжынернага абсталявання, звязанае з гэтым абслугоўванне кліентаў, праектаванне і гандаль. Цяпер кампанія з'яўляецца ўласнікам 28 холдынгавых кампаній і акцыянерных таварыстваў, у тым ліку адной акцыянернай кампаніі адкрытага тыпу і чатырох замежных карпарацый. Sinomach Heavy Industry мае вялікую вытворчую базу ў розных гарадах Кітая.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як мяняліся стаўкі па крэдытах для фізічных асоб З-за зніжэння кошту крэдытаў вырасла крэдытная актыўнасць фізічных асоб. На 1 лістапада 2017 года запазычанасць па крэдытах фізасоб склалася на ўзроўні Br8,5 млрд і вырасла з пачатку года на 18,7%.