Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 кастрычніка 2018, 16:04

Амаль 80 працэнтаў транзітных тавараў афармляецца беларускімі мытнікамі за 10 хвілін

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія мытнікі афармляюць 78 працэнтаў транзітных тавараў на працягу 10 хвілін, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

У ведамстве падкрэслілі, што дзейнасць беларускай мытні накіравана на стварэнне неабходных умоў для паляпшэння прадпрымальніцкага і інвестыцыйнага клімату. "Так, за дзевяць месяцаў 2018 года доля партый тавараў, што падпадаюць пад мытную працэдуру мытнага транзіту, час выпуску якіх не перасягнуў 10 хвілін, склала 78 працэнтаў, - адзначылі ў ДМК. - Тым самым ужо дасягнута прагнознае значэнне гэтага паказчыка на канец 2019 года ў адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі развіцця мытнай службы Беларусі".

У цэлым з пачатку года праз мытную граніцу перамешчана амаль 90 млн т тавараў, што на 11 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2017-га. Гэта, адзначаюць у ДМК, сведчыць аб паляпшэнні транзітнай прывабнасці Беларусі і стварэнні спрыяльных умоў для перасячэння мытнай граніцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі