Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 снежня 2017, 15:21

Актыўнае ўкараненне IT-тэхналогій у мытную сферу дасць магчымасць павялічыць знешнегандлёвы абарот

6 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Актыўнае ўкараненне IT-тэхналогій у мытную сферу дасць магчымасць павялічыць знешнегандлёвы абарот Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам генеральны дырэктар РУП "Белмытнясэрвіс" Юрый Кароль на палях бізнес-форуму, прысвечанага пытанням лагістыкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мытны кодэкс ЕАЭС вітае такія навелы, як актыўнае ўкараненне IT-тэхналогій, электроннае дэклараванне, прадугледжвае абавязковае папярэдняе інфармаванне. Гэта павялічыць тавараабарот і паскорыць праходжанне граніцы", - адзначыў Юрый Кароль.

Ён канстатаваў, што з кожным годам павялічваецца колькасць транспартных сродкаў, якія едуць праз Беларусь. "Сёння наша краіна мае развітую лагістычную інфраструктуру, кваліфікаваныя кадры. Дзяржаўна-прыватнае партнёрства паміж транспартнымі і лагістычнымі кампаніямі выходзіць на новы ўзровень. Думаю, эфект ад уступлення ў сілу Мытнага кодэкса ЕАЭС - гэта падаткі, тыя грошы, якія застануцца ў Беларусі ад транзітных патокаў", - сказаў Юрый Кароль.

Бізнес-форум па пытаннях лагістыкі арганізаваны РУП "Белмытнясэрвіс". Мерапрыемства набывае асаблівую актуальнасць напярэдадні ўступлення ў сілу Мытнага кодэкса ЕАЭС. На форуме абмяркоўваюцца пытанні трансгранічнага перамяшчэння тавараў для бізнес-супольнасці як Беларусі, так і бліжэйшых краін. Сярод удзельнікаў форуму - прадстаўнікі Дзяржаўнага мытнага камітэта, кіраўнікі і вядучыя спецыялісты ў сферы лагістыкі транспартных адміністрацый і кампаній краін-суседзяў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі