Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лютага 2017, 11:25

Агародніна ў студзені падаражэла, рыба і абед у рэстаране патаннелі

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агародніна ў студзені падаражэла, рыба і абед у рэстаране патаннелі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Прадукты харчавання і безалкагольныя напіткі сталі даражэйшыя на 1,26 працэнта. Агародніна падаражэла на 15,65 працэнта. Найбольшы рост цэн - на салодкі перац (31,95 працэнта), свежыя памідоры (19,96 працэнта) і агуркі (19,43 працэнта). Бульба падаражэла на 4,95 працэнта, белакачанная капуста - на 9,47 працэнта. Падняліся цены на фрукты (на 3,81 працэнта), у тым ліку вінаград падаражэў на 24,68 працэнта, бананы - на 4,24 працэнта.

Абед у рэстаране стаў таннейшы на 1,71 працэнта. Знізіліся цэны на мяса і мясапрадукты (на 0,1 працэнта), рыбу і рыбапрадукты (0,16 працэнта).

У студзені алкаголь і цыгарэты падаражэлі на 1,05 працэнта і 0,18 працэнта адпаведна.

Нехарчовыя тавары выраслі ў цане на 0,81 працэнта. Адзенне стала даражэйшым на 0,14 працэнта, абутак - на 4,13 працэнта. Медыкаменты патаннелі на 0,21 працэнта.

Паслугі ў студзені падаражэлі на 0,31 працэнта. Найбольш прыкметным было павышэнне цэн на прававыя паслугі - 9,52 працэнта, на паслугі інтэрнатаў - 9 працэнтаў і музеяў - 8,16 працэнта. Пры гэтым турыстычныя паслугі патаннелі на 1,73 працэнта.

Інфляцыя ў студзені склала 0,9 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі