Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лістапада 2017, 14:38

Адыход ад манаполіі "Газпрама" пры пастаўках расійскага газу ў Беларусь магчымы з 2025 года - Мінэнерга

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адыход ад манаполіі "Газпрама" пры пастаўках расійскага газу ў Беларусь магчымы з 2025 года пры стварэнні агульнага рынку газу ў ЕАЭС. Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння на пасяджэнні ратыфікаваны пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ "Белтрансгаз" ад 25 лістапада 2011 года. Дэпутаты пацікавіліся, ці плануецца адыходзіць ад манаполіі "Газпрама" пры пастаўках газу ў Беларусь, улічваючы, што ў Расіі ёсць і іншыя кампаніі, якія, магчыма, змогуць прапанаваць іншыя ўмовы куплі газу.

Віктар Каранкевіч звярнуў увагу, што гэтым пратаколам прадугледжаны эксклюзіўныя правы па пастаўцы газу ў Беларусь пры дапамозе заключэння кантрактаў паміж ПАТ "Газпрам" і "Газпрам трансгаз Беларусь". Пры гэтым у адпаведнасці з дагаворам аб ЕАЭС падрыхтаваны праект праграмы фарміравання агульнага рынку газу з 1 студзеня 2025 года. "У гэтай праграме прадугледжваецца магчымасць набыцця газу на розных пляцоўках або пры дапамозе правядзення розных таргоў - гэта біржавыя таргі або заключэнне доўгатэрміновых кантрактаў непасрэдна з вытворцамі прыроднага газу. Таму калі будзе створаны агульны рынак газу ў ЕАЭС, за кошт работы гэтых пляцовак будзе магчымасць адысці ад эксклюзіўных правоў, або манаполіі, ПАТ "Газпрам" і забяспечыць заключэнне кантрактаў непасрэдна з пастаўшчыкамі як у Расіі, так і ў Казахстане", - адзначыў Віктар Каранкевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі