Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 жніўня 2016, 14:03

Адпускная цана на грэчку новага ўраджаю складзе Br1,3 за кілаграм

24 жніўня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Адпускная цана на грэчку новага ўраджаю складзе Br1,3 за кілаграм, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адпускная цана з новага ўраджаю грэчкі падлічана ўжо - Br1,3 за кілаграм. Астатняе залежыць ад кожнай канкрэтнай гандлёвай сеткі, ад таго, якую яны возьмуць накрутку. Цана ў памеры Br3 здаецца мне вельмі высокай. Напрыклад, закупачная цана тоны грэчкі 1 класа складае Br479,1", - растлумачыў ён.

Уладзімір Гракун адзначыў, што ў гэтым годзе плануецца ўбраць грэчку з плошчы 12 тыс. га, проса - 8 тыс. га. "Мы плануем атрымаць вал 15 тыс. т грэчкі і мінімум 5 тыс. т проса", - падкрэсліў намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі