Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 верасня 2016, 13:53

Адказнасць за невыстаўленне электронных рахункаў-фактур можа быць уведзена ў Беларусі

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах Беларусі прапрацоўвае пытанне аб замацаванні ў заканадаўстве адміністрацыйнай адказнасці плацельшчыкаў за невыстаўленне электронных рахункаў-фактур (ЭРФ). Аб гэтым паведаміла сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА намеснік начальніка аддзела ўскоснага падаткаабкладання галоўнага ўпраўлення метадалогіі падаткаабкладання арганізацый МПЗ Святлана Яськова.

"З 1 студзеня 2017 года прымяненне ЭРФ будзе абавязковым, у сувязі з чым прадугледжваецца выключыць магчымасць ажыццяўлення падатковых вылікаў на падставе першасных уліковых дакументаў, аформленых на папяровым носьбіце, - адзначыла спецыяліст. - Дадаткова МПЗ прапрацоўвае пытанне аб замацаванні ў заканадаўстве адміністрацыйнай адказнасці плацельшчыкаў за невыстаўленне ЭРФ".

Пры гэтым у выпадку немагчымасці выстаўлення ЭРФ з 1 студзеня 2017 года ў сувязі з недаступнасцю адзінага партала электронных рахункаў-фактур, недастатковасцю рэсурсаў партала, недаступнасцю або адсутнасцю каналаў сувязі з ім плацельшчык абавязаны будзе выставіць ЭРФ не пазней за пяць рабочых дзён з дня аднаўлення працаздольнасці партала.

"Цяпер на адзіным партале электронных рахункаў-фактур зарэгістравана каля 56 тыс. плацельшчыкаў, якімі пададзена каля 18 млн ЭРФ. Мы вызначылі, колькі арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, што з'яўляюцца плацельшчыкамі ПДВ, яшчэ не падключыліся да партала. Каб дапамагчы ім, растлумачыць парадак рэгістрацыі на партале і работы з ЭРФ, інспекцыям МПЗ будзе даручана працаваць з гэтай катэгорыяй плацельшчыкаў, праводзіць з імі навучальныя семінары. У тым ліку такая дапамога можа быць аказана ў інспекцыях МПЗ па месцы пастаноўкі плацельшчыкаў на ўлік на спецыяльна створаных рабочых месцах", - дадала прадстаўнік МПЗ.

З 1 ліпеня бягучага года ў Беларусі ўсе айчынныя плацельшчыкі падатку на дабаўленую вартасць абавязаны выкарыстоўваць электронныя рахункі-фактуры (ЭРФ). Дакументаабарот ЭРФ паміж прадаўцамі і пакупнікамі ажыццяўляецца з выкарыстаннем аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "Улік рахункаў-фактур".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі