Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 ліпеня 2016, 19:22

Абмежаванняў па пастаўках сухога малака ў Расію няма - Заяц

22 ліпеня, Рэчыцкі раён /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Абмежаванняў паставак сухога малака ў Расійскую Федэрацыю цяпер няма. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. Сёння ён знаходзіўся з рабочай паездкай у Гомельскай вобласці.

Паводле слоў міністра, быў момант, калі ў расійскага боку з'явіліся некаторыя прэтэнзіі па наяўнасці бялку ў малацэ. Мінсельгасхарч рэкамендаваў кіраўнікам і галоўным тэхнолагам заводаў, якія пастаўляюць прадукцыю на экспарт, звярнуць на гэта ўвагу. "У выніку гэта пытанне было закрыта. Цяпер сітуацыя рабочая і кіруемая", - сказаў Леанід Заяц.

Не так даўно адбылася сустрэча прадстаўнікоў ветэрынарнага нагляду дзвюх краін. У ходзе перагавораў былі абмеркаваны ўсе пытанні, якія датычацца якасці пастаўляемых Беларуссю прадуктаў харчавання, а таксама прадпрыемстваў, якія яе вырабляюць. "Мы дасягнулі поўнага ўзаемаразумення з расійскімі калегамі не толькі наконт сухога малака, але і па іншых відах малочнай прадукцыі. Паўтаруся, цяпер працэс ідзе ў штатным рэжыме", - канстатаваў Леанід Заяц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі