Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 верасня 2016, 09:36

Абмежаванні на вываз аўтамабільнага паліва з Беларусі адменяць 1 верасня

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў Беларусі адмяняе з 1 верасня абмежаванні па вывазе аўтамабільнага паліва з тэрыторыі Беларусі. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна нумар 526 ад 1 лiпеня 2016 года, паведамляе БЕЛТА.

Страціўшымі сілу прызнаюцца некалькі пастаноў урада, сярод якіх пастановы нумар 753 ад 10 чэрвеня 2011 года "Аб некаторых пытаннях рэгулявання вывазу аўтамабільнага паліва з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь" і нумар 1554 ад 18 лістапада 2011 года, якая ўносіць змяненні ў першы дакумент.

Як паведамлялася раней, пастанова Саўміна нумар 1554 ад 18 лістапада 2011 года была прынята для ўзмацнення мер па абмежаванні вывазу з краіны аўтамабільнага паліва і стабілізацыі сітуацыі ў пунктах пропуску праз дзяржграніцу Беларусі. Згодна з дакументам, выязджаць за межы Мытнага саюза на адным і тым жа аўтамабілі з Беларусі можна было адзін раз у 8 дзён. Калі за мяжу даводзілася выязджаць часцей, то неабходна было выплачваць пошліну на паліва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі