Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 студзеня 2018, 19:57

Аб'ём будаўніцтва жылля для шматдзетных сем'яў у 2018 годзе плануецца павялічыць у два разы

4 студзеня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. У Беларусі ў 2018 годзе плануецца падвоіць аб'ём будаўніцтва жылля для шматдзетных сем'яў у параўнанні з 2017 годам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Яўгенія Філімонава.

"У 2018 годзе прадугледжваецца будаўніцтва 4 млн кв.м жылля, у тым ліку 900 тыс. кв.м з дзяржпадтрымкай. Пры гэтым для забеспячэння жыллём 7 тыс. 29 шматдзетных сем'яў плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 562,6 тыс. кв.м. У 2017 годзе для 4 тыс. 359 шматдзетных сем'яў быў прадугледжаны ўвод 281,2 тыс. кв.м. Гэты напрамак застаецца прыярытэтным у жыллёвым будаўніцтве", - расказала Яўгенія Філімонава.

Пры будаўніцтве жылля з дзяржпадтрымкай у 2018 годзе плануецца асвоіць Br562 млн па ўказе нумар 240 аб адрасным субсідзіраванні ў жыллёвым будаўніцтве, Br119,83 млн складуць ільготныя крэдытныя рэсурсы.

Адрасныя дзяржаўныя субсідыі з'яўляюцца важным механізмам дзяржпадтрымкі будаўніцтва жылля, у тым ліку для шматдзетных сем'яў. Памер субсідыі на выплату часткі працэнтаў для сем'яў з трыма непаўналетнімі дзецьмі роўны стаўцы рэфінансавання плюс 2 працэнты, з чатырма і больш непаўналетнімі дзецьмі - стаўцы рэфінансавання плюс 3 працэнты, з трыма і больш дзецьмі да 23 гадоў, дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, - стаўцы рэфінансавання плюс 2 працэнты. Сем'ям з чатырма і больш дзецьмі асноўны доўг будзе пагашаны на 100 працэнтаў, з трыма непаўналетнімі дзецьмі ва ўзросце да 23 гадоў - на 95 працэнтаў, дзецям-сіротам - на 35 працэнтаў, маладым сем'ям пры нараджэнні аднаго і двух дзяцей - 10 працэнтаў і 20 працэнтаў адпаведна.

Усяго на адраснае субсідзіраванне ў жыллёвым будаўніцтве ў 2017 годзе было прадугледжана асваенне Br209 млн. Па стане на 22 снежня 2017 года, у рамках указа нумар 240 заключана каля 3 тыс. крэдытных дагавораў на агульную суму Br141,663 млн. Цяпер у гэтым механізме фінансавання ўдзельнічаюць Беларусбанк, Белінвестбанк, БПБ-Ашчадбанк, Белаграпрамбанк. Аблвыканкамы і Мінгарвыканкам прынялі каля 5 тыс. рашэнняў аб прадастаўленні адрасных субсідый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі