Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 сакавіка 2019, 18:46

ААТ "Гродна Азот" правяло перагаворы аб супрацоўніцтве з бельгійскай Tessenderlo Kerley International

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Гродна Азот" правяло перагаворы з бельгійскай кампаніяй Tessenderlo Kerley International (TKI) па пытаннях дзелавога супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

На сустрэчы, якая адбылася па ініцыятыве бельгійскай кампаніі, былі абмеркаваны перспектывы развіцця ўзаемаадносін ААТ "Гродна Азот" і TKI. Дэлегацыі разгледзелі варыянты далейшага ўзаемадзеяння, а таксама абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва з іншымі прадпрыемствамі нафтахімічнага комплексу Беларусі.

Фота ААТ "Гродна Азот"'

На прадпрыемстве таксама расказалі аб рэалізацыі ў ААТ "Гродна Азот" інвестыцыйных праектаў. Так, у канцы лютага запушчаны новы цэх па вытворчасці азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі. На прадпрыемстве пачалі будаўніцтва новага азотнага комплексу. Цікавасць да праекта выказалі кампаніі з Кітая, Швейцарыі, Італіі, Паўднёвай Карэі, Францыі і Японіі. На гэты момант патэнцыяльным падрадчыкам перададзена конкурсная дакументацыя для падрыхтоўкі тэхніка-камерцыйнай прапановы па будаўніцтве азотнага комплексу пад ключ. Прадставіць кампаніі, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, павінны не пазней за 29 мая 2019 года, пасля чаго работы будуць ацэнены па спецыяльнай методыцы. Далей будзе вызначаны пераможца і заключаны кантракт.

Tessenderlo Kerley International уваходзіць у склад Tessenderlo Group, якую ў сваю чаргу з нашай краінай звязваюць шматгадовыя бізнес-адносіны. У прыватнасці, ужо больш за 17 гадоў Tessenderlo Group паспяхова супрацоўнічае з ААТ "Беларуськалій". У намерах - умацаванне і пашырэнне бізнесу з іншымі беларускімі кампаніямі, у тым ліку і з ААТ "Гродна Азот", у частцы закупкі аміяку і інш.

ААТ "Гродна Азот" - вядомае на міжнародным узроўні прадпрыемства, прадукцыя якога пастаўляецца ў 35 краін свету. ААТ прытрымліваецца палітыкі актыўнай мадэрнізацыі і абнаўлення вытворчых магутнасцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі