Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Дасье

Да 115-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова
25 лістапада 2014
Нялёгкае і няпростае жыццё пражыў пісьменнік. У дваццаць гадоў двойчы быў на мяжы жыцця і смерці: першы раз ад тыфу, другі - ледзь не расстралялі бандыты Булак-Балаховіча. У маладыя гады Лынькоў страціў бацькоў і стаў бацькам малодшым брату і сястры. У пачатку вайны яго пачала мучыць эмфізема лёгкіх. У час вайны Міхась Лынькоў страціў жонку і адзінага сына. У 1946 годзе Янка Маўр напісаў апавяданне "За што?", у аснову якога лёг гэты трагічны факт.
Да 100-годдзя Беларускага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка
14 лістапада 2014
Гісторыя ўніверсітэта непарыўна звязана са станаўленнем і развіццём педагагічнай адукацыі ў Беларусі і вядзе свой адлік з 1914 года, калі 22 чэрвеня імператар Мікалай ІІ падпісаў указ аб адкрыцці настаўніцкага інстытута ў Мінску пасля двухгадовай распрацоўкі пытання Міністэрствам народнай адукацыі Расійскай імперыі.
Да 130-годдзя заснавальніка беларускага тэатра Фларыяна Ждановіча
23 кастрычніка 2014
Імя Фларыяна Паўлавіча Ждановіча непарыўна звязана з беларускай тэатральнай культурай. Усё сваё жыццё ён прысвяціў стварэнню нацыянальнага тэатра. Для гэтага Фларыян Паўлавіч не шкадаваў ні сваіх сіл, ні ведаў, ні ўмення і майстэрства.
Да 95-годдзя стварэння музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля
20 кастрычніка 2014
У 2014 годзе шырока святкуецца 95-годдзе музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, аднаго са старэйшых і найбольш аўтарытэтных музеяў Рэспублікі Беларусь.
Да 500-годдзя горада Мёры
9 верасня 2014
Мёры - горад у Віцебскай вобласці, цэнтр Мёрскага раёна. Размешчаны на беразе Мёрскага возера за 190 км на паўночны захад ад Віцебска, чыгуначная станцыя на лініі Друя - Варапаева, аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Дзісной, Верхнядзвінскам, Браславам і Шаркаўшчынай.
Да 85-годдзя народнага артыста Беларусі кампазітара Яўгена Глебава
5 верасня 2014
З творчасцю выдатнага кампазітара Яўгена Аляксандравіча Глебава звязаны многія лепшыя старонкі музычнай культуры сучаснай Беларусі, перш за ўсё ў сімфанічным, балетным і кантатна-аратарыяльным жанрах. Разнастайнасць тэм, сюжэтаў, вобразаў і высокі прафесіяналізм зрабілі творчасць Яўгена Глебава значнай з'явай і паставілі імя кампазітара ў рад вядучых майстроў агульнаславянскай культуры.
Да 995-годдзя горада Брэста
16 ліпеня 2014
Брэст (летапісныя назвы - Бярэсце, Брэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам) - адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Ён упершыню згадваецца ў "Аповесці мінулых гадоў" пад 1019 годам. Існуюць меркаванні, што назва "Бярэсце" паходзіць ад "бераст" (від вяза) або ад слова "бяроста" (кара бяроз).
Партызанскія камандзіры: Канстанцін Заслонаў
27 чэрвеня 2014
Сярод арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў 1941-1942 гадах ганаровае месца належыць Герою Савецкага Саюза, камандзіру партызанскага атрада і брыгады, камандуючаму ўсімі партызанскімі сіламі Аршанскай зоны Канстанціну Сяргеевічу Заслонаву (партызанскі псеўданім "Дзядзька Косця").
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.