Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Дасье

Вялікі пост
15 сакавіка 2013
Праваслаўныя хрысціяне 18 сакавіка ўступаюць у адзін з найважнейшых этапаў свайго духоўнага жыцця - Вялікі пост. Яго называюць Вялікім не толькі з-за працягласці і строгасці, але і з прычыны вялікага значэння гэтага посту ў жыцці праваслаўнага хрысціянства. Гэты пост рыхтуе вернікаў да сустрэчы свята свят і ўрачыстасці з урачыстасцей - Светлага Хрыстовага Уваскрэсення (Вялікадня).
23 лютага супраць 8 сакавіка
22 лютага 2013
Гісторыя свята 23 лютага бярэ пачатак у 1918 годзе, у гэты дзень 95 гадоў таму атрады Чырвонай гвардыі атрымалі свае першыя перамогі пад Псковам і Нарвай над рэгулярнымі войскамі кайзераўскай Германіі. Гэтыя перамогі і сталі днём нараджэння Чырвонай Арміі. З 1946 года свята стала называцца Днём Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту. У суверэннай Беларусі 23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл РБ.
 Дзень святога Валянціна: ідэі для свята
13 лютага 2013
На паштоўках і ўпрыгажэннях да Дня святога Валянціна можна ўбачыць шмат знакаў і сімвалаў. Зразумела, усе яны маюць асаблівае значэнне. Так, чырвонае або ружовае сэрца азначае вечнае каханне. Стужачкі асацыіруюцца з рамантыкай рыцарскай эпохі, калі рыцар скакаў у час бою са стужкай або шалікам сваёй дамы. Карункі сімвалізуюць сетку для лоўлі сэрца каханага. Выява жаночых рук на валянцінках сімвалізуе жаноцкасць.
 Да 70-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Пташука
25 студзеня 2013
Рэжысёрскай манеры Міхаіла Мікалаевіча ўласцівы імкненне да распрацоўкі псіхалогіі характараў, філасофская глыбіня і аналітычнасць. У Пташука аказалася яркае амплуа драматычнага рэжысёра. Шмат з таго, што ён зняў, мае дачыненне да гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя.
Да 105-годдзя народнага мастака Беларусі Заіра Азгура
11 студзеня 2013
У 2013 годзе спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння таленавітага беларускага скульптара, народнага мастака Беларусі, народнага мастака СССР, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, правадзейнага члена Акадэміі мастацтваў СССР, Героя Сацыялістычнай Працы, двойчы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Заіра Ісакавіча Азгура.
Дзяржпраграма "Замкі Беларусі". Навагрудскі замак
8 студзеня 2013
Навагрудскі замак - знакавы аб'ект беларускай гісторыі і архітэктуры. Пабудаваны ў 14-16 стагоддзях, ён быў адным з самых магутных на беларускіх землях. У яго сценах праходзілі дзяржаўныя сеймы, сустрэчы паслоў і каралёў. Гэта ўнікальнае збудаванне абароннага дойлідства сваёй эпохі размешчана на адным з самых высокіх пунктаў Беларусі (323 м над узроўнем мора) Замкавай гары, абкружанай ровам. З яе вяршыні адкрываецца цудоўны від.
Новы год: прыкметы і варажба
22 снежня 2012
Надыход новага года - няўлоўная, імгненная і ў пэўным сэнсе віртуальная мяжа ў вылічэнні часу. Асаблівая магія пачатку, у тым ліку першага дня новага года, прывяла да з'яўлення шэрага спецыфічных правіл паводзін, рэгламентацый, забарон і спосабаў прадказання будучыні.
Дзяржпраграма "Замкі Беларусі". Шклоўскі замак
6 снежня 2012
Беларусь - краіна дзіўных замкаў. На тэрыторыі рэспублікі ў розныя часы ўзводзілася больш за 150 фартыфікацыйных архітэктурных збудаванняў. На жаль, на сённяшні дзень захаваліся адзінкі. На працягу стагоддзяў замкі неаднаразова перабудоўваліся, змянялася іх прызначэнне, а некаторыя з іх былі разбураны ў ходзе шматлікіх войнаў. Адным з такіх аб'ектаў з'яўляецца Шклоўскі замак - помнік дрэва-землянога абарончага дойлідства.
Барысаўскі замак
12 лістапада 2012
Барысаўскі замак размяшчаўся паміж ракой Бярэзіна і яе прытокам Пралля, якія сілкавалі роў вакол яго вадой. Замак займаў плошчу 2 га і быў акружаны высокім земляным валам з драўлянымі сценамі і вежамі. У плане меў авальную форму, пяць бастыёнаў і перадзамкавае ўмацаванне, якое аддзялялася ровам з вадой.
Дзяржпраграма "Замкі Беларусі". Маладзечанскі замак
19 кастрычніка 2012
Маладзечанскі замак - цэнтр абароны сярэдневяковага Маладзечна, які быў пабудаваны на правым балоцістым беразе ракі Уша і існаваў у ХIV-ХVIII стагоддзях.
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).