Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 сакавіка 2018, 16:08

Зоркі Вялікага тэатра Беларусі выступяць у Бабруйску

12 сакавіка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У Бабруйску 27 сакавіка пройдзе канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск).

Зоркі Вялікага тэатра Беларусі павіншуюць паклоннікаў балета і музычнага мастацтва з Днём тэатра. Падарункам для публікі стануць сусветна вядомыя і папулярныя музычныя кампазіцыі, дуэты і сцэны з опер, арыі, балетныя адажыа і варыяцыі, знаёмыя кожнаму мелодыі музычных геніяў усіх часоў.

Плануецца, што ў канцэрце прымуць удзел салісты оперы: народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў, заслужаныя артысткі Беларусі Аксана Волкава і Настасся Масквіна, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Таццяна Гаўрылава, Юрый Гарадзецкі, Эдуард Мартынюк, Ілья Сільчукоў, вядучыя салісты балетнай трупы, артысты хору тэатра.

Пачатак канцэрта ў 18.00 у тэатры драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі