Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 лютага 2017, 15:56

Жыхары Еўропы і Аўстраліі набылі 52 працэнты білетаў на "Еўрабачанне-2017", што паступілі ў продаж

20 лютага, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Жыхары еўрапейскіх краін і Аўстраліі набылі 52 працэнты білетаў на "Еўрабачанне-2017", што паступілі ў продаж, астатнія 48 працэнтаў набыты ва Украіне. Чарговыя партыі білетаў паступяць у продаж 21, 23 і 27 лютага, паведаміў афіцыйны білетны агент "Еўрабачання" Concert.ua.

Дырэктар кампаніі Concert.ua. Дзмітрый Чынь расказаў, што на старонках усіх шоу "Еўрабачання" дзейнічае адзіная чарга, якая кантралюе максімальную колькасць кліентаў на старонках набыцця білетаў на "Еўрабачанне". Яна аўтаматычна ўключаецца пры пікавых наплывах наведвальнікаў.

"Калі б чаргі не было, то ў пікавыя моманты купля білетаў была б немагчыма ні для каго. Звярніце ўвагу, што за адну сесію вы зможаце набыць абмежаваную колькасць білетаў - 4. Калі вам неабходна больш, працэс трэба паўтарыць зноў або зрабіць заказ праз аператара кантактнага цэнтра", - падкрэсліў Дзмітрый Чынь.

Продаж білетаў на Еўрабачанне-2017 пачаўся вечарам 14 лютага. Паводле слоў намесніка кіраўніка Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны Паўла Грыцака, кошт білетаў складае ад 8 да больш як 500 еўра.

"Еўрабачанне-2017" пройдзе ва ўкраінскай сталіцы з 9 па 13 мая. Беларусь на міжнародным конкурсе песні прадставіць група NAVIBAND.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі