Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 студзеня 2016, 13:23

Замежныя госці будуць запрошаны на ўсе мерапрыемствы Года культуры ў Беларусі

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замежныя госці будуць запрошаны на ўсе мерапрыемствы Года культуры ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы на ўсе мерапрыемствы будзем запрашаць замежных гасцей. Галоўная задача - паказаць нашу культуру тым, хто прыедзе з-за межаў Беларусі", - сказаў Васіль Чэрнік.

Паводле яго слоў, у Беларусі будуць праводзіцца дні культуры замежных краін, а за мяжой - дні культуры Беларусі. Гэта, у прыватнасці, прадугледжана рэспубліканскім планам мерапрыемстваў па правядзенні Года культуры.

Знакавай культурнай падзеяй 2016 года стане рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які пройдзе ў чэрвені ў Гродне. Паводле слоў намесніка міністра, патранаж над гэтым фестывалем возьме генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава. У фестывальных мерапрыемствах плануецца ўдзел кіраўніцтва ЮНЕСКА з Парыжа. Кіраўніцтва арганізацыі таксама выказала прапанову ўзяць патранаж над рэспубліканскім фестывалем фальклорнага мастацтва "Берагіня".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі