Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 сакавіка 2016, 14:25

Заяўкі на ўдзел у Нацыянальнай літаратурнай прэміі прымаюцца да 1 ліпеня

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заяўкі на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе "Нацыянальная літаратурная прэмія" прымаюцца да 1 ліпеня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення выдавецкай дзейнасці і кніжнага гандлю Міністэрства інфармацыі Беларусі Алена Паўлава.

Рэспубліканскі конкурс праводзіцца другі раз. Міністэрства інфармацыі як арганізатар праекта запрашае да ўдзелу пісьменнікаў - аўтараў літаратурных твораў, выдадзеных у 2015 годзе. Умовай удзелу аўтараў з'яўляецца беларускае грамадзянства або пастаяннае пражыванне на тэрыторыі рэспублікі.

Заяўкі могуць падаваць фізічныя асобы - аўтары твораў або іх афіцыйныя прадстаўнікі, а таксама творчыя саюзы, выдавецтвы, рэдакцыі СМІ, арганізацыі культуры, установы адукацыі і навуковыя арганізацыі, якія працуюць у галіне мастацкай літаратуры і літаратуразнаўства.

Да заяўкі прыкладаецца пералік абавязковых дакументаў, прадугледжаных інструкцыяй аб парадку арганізацыі і правядзення рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія".

Колькасць намінацый не змянілася. Як і ў 2015 годзе конкурс праводзіцца па сямі намінацыях: "Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі", "Лепшы твор прозы", "Лепшы твор драматургіі", "Лепшы твор публіцыстыкі", "Лепшы дэбют", "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва" і "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства".

Для вызначэння лепшых твораў ствараюцца аргкамітэт і экспертная камісія. Вынікі конкурсу падвядзе прафесійнае журы, на суд якога будуць прадстаўлены творы беларускіх аўтараў.

Прызы - сімвалы конкурсу, дыпломы і грашовыя прэміі будуць уручаны пераможцам 4 верасня 2016 года ў горадзе Рагачове ў час святкавання XXIII Дня беларускага пісьменства. Памер прэміі складзе 30 базавых велічынь, а ў намінацыі "Лепшы дэбют" - 15 базавых велічынь.

Нацыянальная літаратурная прэмія ўпершыню была ўручана ў XXII Дзень беларускага пісьменства 6 верасня 2015 года ў Шчучыне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі