Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 чэрвеня 2018, 11:34

Заяўкі на арганізацыю Нацыянальнай кінапрэміі Беларусі прымаюцца да 17 ліпеня

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заяўкі на арганізацыю і правядзенне рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная кінапрэмія Беларусі" прымаюцца да 17 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Удзельнікі конкурсу павінны мець вопыт работы па арганізацыі і правядзенні кінематаграфічных мерапрыемстваў, кваліфікаваны персанал. Для пацвярджэння адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням удзельнік павінен прадставіць дакументы, якія засведчваюць права ажыццяўляць адпаведны від дзейнасці па аказанні паслуг, інфармацыю, што пацвярджае наяўнасць вопыту работы і кваліфікаванага персаналу.

Арганізатарам неабходна забяспечыць правядзенне конкурсу на высокім арганізацыйным і мастацкім узроўні, аператыўнае вырашэнне пытанняў падрыхтоўкі і правядзення конкурсу, у тым ліку па арганізацыі работы журы конкурсу, распрацоўцы праграмы конкурсу, сцэнарных планаў цырымоній адкрыцця і закрыцця конкурсу, арганізаваць і правесці інфармацыйна-рэкламную кампанію конкурсу і інш.

Падрабязнасці конкурсу размешчаны на сайце ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі