Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 чэрвеня 2018, 15:06

За правядзенне "Еўрабачання-2019" пазмагаюцца чатыры ізраільскія гарады

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За правядзенне "Еўрабачання-2019" пазмагаюцца чатыры ізраільскія гарады - Іерусалім, Тэль-Авіў, Хайфа і Эйлат, паведамляюць інфармагенцтвы.

Рашэнне аб тым, у якім менавіта горадзе пройдзе конкурс, будзе прынята па выніках тэндара. "Горад-арганізатар павінен быць аб'яўлены, разам з афіцыйнымі датамі двух паўфіналаў і вялікага фіналу, да верасня бягучага года", - гаворыцца ў заяве Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU).

Раней ізраільскі прэм'ер-міністр Біньямін Нетаньяху заяўляў, што "Еўрабачанне-2019" адбудзецца ў Іерусаліме. Аднак арганізатары песеннага конкурсу пазней правялі сустрэчу з ізраільскімі прадстаўнікамі, на якой запатрабавалі праводзіць конкурс не ў Іерусаліме, каб не справакаваць канфлікты і пратэсты.

Ізраіль атрымаў права прыняць у сябе "Еўрабачанне" пасля таго, як Нета Барзілай, якая прадстаўляла Ізраіль, выйграла песенны конкурс у 2018 годзе.

Еўрапейскія арганізатары Еўрабачання 19 чэрвеня 2018 года афіцыйна назвалі Ізраіль гаспадаром песеннага конкурсу ў 2019 годзе і заявілі, што яны пачалі падрыхтоўку да конкурсу з прадстаўнікамі грамадскага вяшчальніка Ізраіля.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі