Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 лістапада 2017, 10:25

За 30 гадоў IFMC у Віцебску стаў культурнай візітнай карткай Беларусі - Бондар

20 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. За 30 гадоў Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (IFMC) стаў культурнай візітнай карткай Беларусі. Аб гэтым заявіў 19 лістапада міністр культуры Беларусі Юрый Бондар на канцэрце ўрачыстага закрыцця фестывалю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За 30 гадоў існавання фестываль стаў культурнай візітнай карткай не толькі Віцебска, але і ўсёй нашай краіны. Сёння ён шырока вядомы за межамі Беларусі, прызнаецца сусветнай харэаграфічнай супольнасцю, вызначае трэнды ў сучаснай харэаграфіі", - падкрэсліў Юрый Бондар.

Закранаючы святкаванне юбілейнай даты IFMC, міністр культуры паведаміў аб прынятым рашэнні адзначыць 30-годдзе фестывалю і ў наступным годзе, што абумоўлена чаргаваннем нацыянальнага і міжнароднага конкурсаў. Усім удзельнікам ён пажадаў новых творчых перамог, дасягненняў і аптымізму, а таксама выказаў словы ўдзячнасці арганізатарам і спонсарам - усім, хто мае дачыненне да арганізацыі гэтай яркай падзеі ў культурным жыцці Беларусі.

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC) прайшоў у Віцебску 15-19 лістапада. На юбілейным форуме выступілі артысты з Аўстрыі, Беларусі, Германіі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Латвіі, Румыніі, Славеніі, Украіны, Харватыі, Чэхіі і іншых краін.

Заснавальнікамі фестывалю выступаюць Міністэрства культуры, Віцебскі аблвыканкам, Віцебскі гарвыканкам, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. Арганізатар - Цэнтр культуры "Віцебск". Генеральны партнёр мерапрыемства - СТАА "Белвест".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі