Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 мая 2018, 09:00

Вызначана другая дзясятка фіналістаў "Еўрабачання-2018"

11 мая, Лісабон /Кар. БЕЛТА/. Вызначана другая дзясятка фіналістаў міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018" па выніках другога паўфіналу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Для паклоннікаў конкурсу са сцэны "Алціс Арэны" ў фінале выканаюць свае песні прадстаўнікі Сербіі, Малдовы, Венгрыі, Украіны, Швецыі, Аўстраліі, Нарвегіі, Даніі, Славеніі, Нідэрландаў.

На права выступіць у фінале прэтэндавалі прадстаўнікі 18 краін.

Першая дзясятка фіналістаў стала вядома 8 мая. У дзясятку ўвайшлі Аўстрыя, Эстонія, Кіпр, Літва, Ізраіль, Чэхія, Балгарыя, Албанія, Фінляндыя, Ірландыя.

Фінал "Еўрабачання-2018" пройдзе 12 мая, у ім выступяць артысты з 26 краін: па 10 удзельнікаў з кожнага паўфіналу і прадстаўнікі арганізатараў конкурсу - краін Вялікай пяцёркі - Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі і Вялікабрытаніі, а таксама гаспадыні сёлетняга "Еўрабачання" Партугаліі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі