Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 верасня 2019, 14:00

Выстава "Беларуская культура праз прызму часоў" адкрыецца ў Гасцінай Уладзіслава Галубка

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Беларуская культура праз прызму часоў" адкрыецца сёння ў Гасцінай Уладзіслава Галубка, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У экспазіцыі прадстаўлены беларускі лён і нацыянальныя інструменты ручной работы, прыродныя матэрыялы і інсталяцыі з іх, карціны на палатне ў розных стылях і многае іншае. Усё гэта - сумесная праца творчага і сямейнага саюза Таццяны і Івана Гарбачэўскіх.

"Пачыналася ўсё банальна проста. Аўтарам трапіў у рукі кавалак ільнянога палатна, які быў сатканы на аўтэнтычным ручным станку. Ён перавярнуў іх уяўленне аб палатне і беларускіх народных традыцыях. Узнікла жаданне не нацягваць яго на раму і маляваць на ім алеем, а ўзяць гэты кавалак матэрыялу ў прыгожае абрамленне, павесіць на сцяну і любавацца, паколькі ён сам па сабе ўжо з'яўляўся паўнацэнным экзэмплярам і арт-аб'ектам. Такія асацыяцыі ўзніклі і пры дэталёвым знаёмстве з народнымі інструментамі, зробленымі з трыснягу, - расказалі арганізатары. - Менавіта гэта, здавалася б, выпадковая сустрэча з самабытнай беларускай культурай навяла на ідэю стварэння выставы, якая спалучае ў сабе аўтэнтычныя традыцыі і сучаснасць".

Экспанаты даюць магчымасць паказаць наведвальнікам, што магло б здарыцца, калі б спрадвечныя нацыянальныя традыцыі і прадметы побыту развіваліся поплеч з ноу-хау, паколькі прыгажосць беларускіх прыродных матэрыялаў магла б мець шырокае прымяненне ва ўжытку і стаць вельмі дастойным прадметам інтэр'еру.

Выстава будзе працаваць па 22 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі