Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 студзеня 2016, 18:01

Выстаўку "Беларусь і беларусы" чакаюць у краінах Еўропы і Азіі ўвесь 2016 год

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўку "Беларусь і беларусы" чакаюць у краінах Еўропы і Азіі ўвесь 2016 год. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Алег Рыжкоў на адкрыцці выстаўкі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Алег Рыжкоў расказаў, што экспазіцыйны графік выстаўкі распісаны на ўвесь 2016 год, яе чакаюць у краінах Еўропы, Азіі - аж да Японіі. Арганізатары разлічваюць, што яна будзе даступна шырокай аўдыторыі. Яе ўбачаць не толькі наведвальнікі пасольстваў, але і важных міжнародных дзелавых, культурных мерапрыемстваў.

У МЗС экспазіцыю адкрыла намеснік міністра Алена Купчына. Паводле яе слоў, у 2016 годзе, які аб'яўлены ў краіне Годам культуры, трэба будзе прадоўжыць умацаванне незалежнай Беларусі, яе дзяржаўнасці, а таксама ідэнтычнасці, у тым ліку на міжнароднай арэне. Гэтаму будзе садзейнічаць і мабільны выставачны праект. "Беларусь і беларусы", які дае кароткую характарыстыку культурным дасягненням, на даступнай мове расказвае аб гісторыі краіны, прадстаўляе беларускую нацыю як неад'емную частку сусветнай супольнасці.

Выстаўка складаецца з мабільных канструкцый, на якіх размешчаны тэматычныя малюнкі, фатаграфіі прадметаў, дакументаў, невялікія тэксты з тлумачэннямі на беларускай і англійскай мовах. Змест дзеліцца на два тэматычныя комплексы, адзін з іх прысвечаны гісторыі Беларусі, другі - культурным дасягненням.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі