Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Выстаўка Тамары Дзянісавай "Калі расцвітае бэз..." адкрылася ў Мінску

Культура 22.06.2018 | 17:32
Фота з архіва
Фота з архіва

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Персанальная выстаўка Тамары Дзянісавай "Калі расцвітае бэз..." адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця дырэктар музея Павел Сапоцька, гэта экспазіцыя, прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і Дню вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, не толькі нагадвае аб далёкіх падзеях мінулага, але і робіць прывязку да будучага. Феномен мастачкі, паводле слоў Паўла Сапоцькі, фарміраваўся ў магутным кантэксце. Гэта подзвіг яе бацькі Уладзіміра Дзям'янавіча Дзянісава, гістарычная памяць аб далёкіх падзеях мінулага, захоўваемая ў Брэсце, дзе жыве Тамара, мастацкая атмасфера, у якой майстар сёння знаходзіцца.

Экспазіцыя прадстаўляе больш за 40 работ, прысвечаных памяці подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Асаблівае месца аўтар адводзіць Брэсцкай крэпасці - якой яна прыняла пачатак вайны і якой яе ведаем, шануем сёння. Гэта тэматыка для аўтара з'яўляецца асаблівай у творчасці, перш за ўсё гэта звязана з подзвігам яе бацькі - пехацінца, які адным з першых уварваўся ў акупіраваны горад Арол. У гонар гэтага подзвігу быў дадзены салют, а Уладзімір Дзям'янавіч рашэннем жыхароў горада Арол стаў яго Ганаровым грамадзянінам.

Тамара Дзянісава скончыла Адэскае мастацкае вучылішча, потым Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. З 2000 года член Беларускага саюза мастакоў. Правяла чатырнаццаць персанальных выставак у Беларусі, Польшчы, Германіі. Мастак-педагог, выкладала больш за 35 гадоў малюнак і жывапіс у Дзіцячай мастацкай школе Брэста. Многія работы аўтара знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Кітаі, ЗША, Японіі. Узнагароджана граматай Міністэрства культуры за заслугі ў галіне выяўленчага мастацтва, ганаровым дыпломам "Еўрарэгіён-Буг". Аўтар працуе ў тэхніцы акварэльнага і станковага жывапісу, у жанрах пейзажа, нацюрморта, у рэлігійнай тэматыцы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка атручэнняў грыбамі У Беларусі з пачатку года зарэгістравана 18 выпадкаў атручэння грыбамі, пры якіх пацярпелі 20 чалавек.