Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 снежня 2017, 15:44

Выстаўка пра беларускае кіно адкрылася на ВДНГ у Маскве

14 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Выстаўка "Беларускі кінематограф у кінаплакаце" адкрылася сёння ў Маскве на ВДНГ у павільёне "Рэспубліка Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Экспазіцыя, прадстаўленая Музеем гісторыі беларускага кіно, прымеркавана да Дня беларускага кіно, які адзначаецца 17 снежня. У яе ўвайшлі 25 рэпрадукцый афіш да вядомых фільмаў, якія аўтары, выказваючы сваё асабістае стаўленне да кінастужак, малявалі ўручную.

"У прадстаўленых на выстаўцы работах - гісторыя беларускага кіно, - адзначылі ў пасольстве. - Тут ёсць і захаваныя ў музеі афішы першых айчынных фільмаў: "Палескія Рабінзоны", "Залатыя агні" і інш.".

Выстаўка прадоўжыцца да 27 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі