Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
28 красавіка 2016, 11:22

Выстаўка памяці беларускага археолага Уладзіміра Багамольнікава адкрываецца ў Гомелі

28 красавіка, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Выстаўка памяці беларускага вучонага-археолага Уладзіміра Багамольнікава адкрыецца сёння ў музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, паведамілі БЕЛТА ў гісторыка-культурнай установе.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены акадэмічныя працы розных гадоў, дакументы, звязаныя з дзейнасцю вучонага, рэдкія фатаграфіі з сямейнага архіва і прадастаўленыя яго вучнямі, вытрымкі з манаграфіі Уладзіміра Багамольнікава, прысвечанай даследаванням жыцця славянскіх плямёнаў. Наведвальнікі змогуць убачыць артэфакты XI стагоддзя - фрагмент скроневага кольца і бурштынавую гранёную пацерку, знойдзеныя археолагам у час раскопак.

Уладзімір Багамольнікаў нарадзіўся ў Гомелі ў 1941 годзе. З 1977 года працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце, дзе стварыў археалагічны музей. Вёў актыўныя даследаванні славянскіх курганных могільнікаў у Гомельскай вобласці. Сваёй работай вучонаму ўдалося ўдакладніць схему іх пахавальнай абраднасці, а таксама з максімальнай паўнатой аднавіць выгляд этнаграфічнага адзення радзімічаў. Да канца сваіх дзён археолаг займаўся навуковымі даследаваннямі, асноўныя палажэнні якіх да гэтага часу не страцілі актуальнасці. Памёр Уладзімір Багамольнікаў у 1992 годзе з-за цяжкай хваробы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі