Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 жніўня 2017, 19:32

Выстаўка "Мінску 950..." прадставіць экспанаты з прыватных калекцый

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Мінску 950...", якая адкрыецца 25 жніўня ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка, прадставіць экспанаты з прыватных калекцый, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Экспазіцыя ўключае прадметы XIX-XXI стст., прадстаўленыя Беларускім рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем калекцыянераў (БелРГАК) і Нацыянальным гістарычным музеем. Гэта памятныя манеты, медалі і банкноты, прысвечаныя Мінску; памятныя медалі, прысвечаныя прадпрыемствам, навучальным установам і іншым грамадскім установам сталіцы; прадукцыя Мінскага фарфоравага завода; паштоўкі і фатаграфіі дарэвалюцыйнага і пасляваеннага горада; памятныя значкі, прысвечаныя прадпрыемствам і ўстановам Мінска і іншыя, не менш цікавыя калекцыі.

У пасляваенны час, да 1979 года, беларускія калекцыянеры ўваходзілі ў склад беларускага аддзялення Усесаюзнага таварыства філатэлістаў. Затым было арганізавана таварыства ў Мінску, прычым рашэнне аб яго стварэнні прымалася на ўзроўні ЦК КПБ. Рэгістрацыя адбылася 5 кастрычніка 1980 года. З часам арганізацыя пераўтварылася ў Беларускае рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне калекцыянераў.

Цяпер БелРГАК аб'ядноўвае разрозненыя клубы па інтарэсах многіх гарадоў Беларусі і налічвае амаль 1,4 тыс. чалавек. Сярод членаў БелРГАК калекцыянеры 88 профіляў. У іх ліку ёсць вядомыя палітыкі, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў, індывідуальныя прадпрымальнікі, служачыя і пенсіянеры. Усіх іх аб'ядноўвае адно хобі - калекцыяніраванне для душы.

БелРГАК актыўна супрацоўнічае з музеямі Беларусі. На мерапрыемстве, прысвечаным адкрыццю выстаўкі "Мінску 950...", адбудзецца папаўненне фондавай калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея: у дар музею будзе перададзены камплект манетападобных жэтонаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі