Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 кастрычніка 2018, 18:13

Выстаўка Гаўрылы Вашчанкі на тэму малой радзімы адкрылася ў Маскве

12 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Выстаўка работ народнага мастака Беларусі Гыўрылы Вашчанкі "Ave Радзіма" з фондаў гомельскай карціннай галерэі майстра адкрылася ў Маскве ў дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

Экспазіцыя ўключае 30 работ Гаўрылы Вашчанкі, створаных мастаком з 1950 па 2005 год, - жывапіс, акварэль, пастэль.

Адкрываючы выстаўку, старшы саветнік пасольства, начальнік дзелавога і культурнага комплексу Васіль Чэрнік адзначыў асаблівую ролю Гаўрылы Вашчанкі ў фарміраванні і развіцці беларускага мастацтва. Ён падкрэсліў, што творчыя інтарэсы жывапісца былі вельмі шырокія, але заўсёды закраналі тэму малой радзімы, яго Палесся. "Назва выстаўкі дакладна характарызуе творчы шлях Гаўрылы Вашчанкі", - сказаў дыпламат.

У вернісажы прынялі ўдзел прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Масквы, мастакі, студэнты з Беларусі, якія навучаюцца ў ВНУ расійскай сталіцы, прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі