Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 верасня 2017, 12:24

Выстаўка БЕЛТА "Параўнай Мінск" пазнаёміць з унікальнымі архіўнымі фота сталіцы

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстаўка БЕЛТА "Параўнай Мінск" адкрыецца 6 верасня ў гандлёвым цэнтры Galleria Minsk, паведамляе БЕЛТА.

Фатаграфіі, якія будуць прадстаўлены на выстаўцы, наглядна расказваюць, як змянялася беларуская сталіца. У экспазіцыю ўвойдуць унікальныя архіўныя фота Мінска пачынаючы з 1916 года. Усяго будзе экспанавацца больш за 50 фатаграфій. На іх адлюстраваны Траецкае прадмесце, Верхні горад, ГУМ, ЦУМ, вуліцы Леніна, Кірава, Чырвонаармейская, Гандлёвая, плошчы Якуба Коласа, Перамогі, Кастрычніцкая, Прывакзальная, праспекты Незалежнасці і Пераможцаў, Камсамольскае возера, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Няміга.

"Параўнай Мінск" - адзін з раздзелаў мультымедыйнага спецпраекта Беларускага тэлеграфнага агенцтва "Мінск і мінчане", прысвечанага 950-годдзю беларускай сталіцы. Яго прэзентацыя адбылася ў маі на XXI Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "СМІ ў Беларусі".

Праект дае магчымасць пагартаць старонкі гісторыі беларускай сталіцы, даведацца пра людзей, чыё жыццё і дзейнасць звязаны з Мінскам, а таксама атрымаць інфармацыю пра святочныя мерапрыемствы, якія адбудуцца ў Дзень горада. Інфармацыю наведвальнікі сайта БЕЛТА могуць знайсці па адрасе minsk950.belta.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі