Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 жніўня 2017, 16:50

Выстаўка арыгамі адкрыецца ў Мінску 17 жніўня

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка арыгамі "Шлях да саторы" беларускага майстра, двухразовага пераможцы міжнароднай алімпіяды па гэтым відзе мастацтва Дзмітрыя Лысюка адкрыецца ў Мінску 17 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Экспазіцыя размесціцца ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". Тут будуць прадстаўлены ўнікальныя работы майстра, створаныя на працягу апошніх 7 гадоў: мазаікі, кусудамы, класічнае арыгамі, мастацкія фатаграфіі.

Мэта выстаўкі - папулярызацыя традыцыйнага японскага мастацтва стварэння твораў з паперы, якое атрымала шырокае развіццё ў свеце. Саторы ў медытатыўнай практыцы дзен-будызму прынята лічыць станам азарэння, перажыванне вопыту спасціжэння сапраўднай прыроды чалавека праз дасягненне "стану адной думкі".

Азнаёміцца з работамі Дзмітрыя Лысюка можна да 31 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі