Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 лютага 2018, 16:59

Выстаўка антыкварных гадзіннікаў адкрыецца 14 лютага ў музеі гісторыі беларускай літаратуры

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка антыкварных гадзіннікаў адкрыецца 14 лютага ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

Экспазіцыя "Тайны імгнення" ўключае антыкварныя гадзіннікі Францыі, Англіі, Германіі ХIХ - пачатку ХХ стагоддзя з прыватных калекцый і фондаў музея. Экспанаты красамоўна перадаюць эпоху, у якой былі створаны. На выстаўцы гадзіннікі розных тыпаў і памераў: камінныя, насценныя, падлогавыя, кішэнныя. Майстры стваралі прадметы небывалага хараства і складанасці, і сёння гледачы захапляюцца імі як творамі мастацтва.

Наведвальнікі выстаўкі таксама азнаёмяцца з літаратурай Францыі, Англіі, Германіі, якую чыталі ў той час. Гэта казка "Прыгоды Алісы ў Краіне цудаў" Льіса Кэрала, упершыню выдадзеная ў Англіі ў 1865 годзе, творы Джорджа Байрана ў перакладзе на нямецкую мову, творы аднаго з выдатных французскіх раманістаў XIX стагоддзя Віктора Гюго, рэаліста Анарэ дэ Бальзака.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі