Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 чэрвеня 2019, 19:55

Выкарыстоўваць блогінг для творчай самарэалізацыі навучаць у НММ

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны мастацкі музей падрыхтаваў спецыяльны культурна-адукацыйны праект "Арт-азарт" для дзяцей 10-12 гадоў, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

"У сучасны час складана ўявіць жыццё без камп'ютара, смартфона, тэлефона альбо іншага гаджэта. Сёння такія паняцці, як блог і блогер, ведае кожнае дзіця. Дзеці праводзяць шмат часу ў інтэрнэце, арыентуюцца на медыйных асоб, імкнуцца быць падобнымі да іх, што выклікае некаторае хваляванне ў дарослых, - адзначылі ў музеі. - У час праекта "Арт-азарт" мы пакажам дзецям, як выкарыстоўваць блогінг для творчай самарэалізацыі, а таксама пастараемся далучыць іх да свету мастацтва".

Курс культурна-адукацыйнага праекта складаецца з тэарэтычных і практычных заняткаў, на якіх дзеці ўбачаць буйнейшы збор беларускага і замежнага мастацтва, даведаюцца пра сакрэты стварэння шэдэўраў, азнаёмяцца з асновамі журналістыкі, акцёрскім мастацтвам і аратарскім майстэрствам, а таксама сустрэнуцца з вядомымі беларускімі блогерамі, створаць уласны блог у сацыяльных сетках, атрымаюць практычныя навыкі па вядзенні блога.

Для таго каб стаць удзельнікам праекта, неабходна мець уласнае мабільнае ўстройства з доступам да інтэрнэту і магчымасцю ўстаноўкі неабходных дадаткаў (акаўнтаў у сацыяльных сетках). Пасля заканчэння навучання кожны ўдзельнік атрымае сертыфікат аб праходжанні курса.

Стартуе курс 4 ліпеня і будзе складацца з васьмі платных заняткаў, якія правядуць на працягу месяца па аўторках і чацвяргах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі