Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 студзеня 2017, 19:31

Выдаваць рашэнні аб класіфікацыі фільмаў будзе Інстытут культуры

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выдачай рашэнняў аб класіфікацыі фільмаў будзе займацца дзяржаўная ўстанова адукацыі "Інстытут культуры Беларусі". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 12 студзеня 2017 года нумар 21 "Аб ажыццяўленні асобных адміністрацыйных працэдур у сферы культуры", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Пастанова прынята для прывядзення тэрміналогіі, што прымяняецца ў пастановах урада да ўступлення ў сілу Кодэкса аб культуры, у адпаведнасць з тэрміналогіяй, устаноўленай гэтым кодэксам. У сувязі з гэтым карэкціруецца шэраг пастаноў Саўміна.

Прадугледжана, што горадабудаўнічыя праекты, якія змяшчаюць звесткі аб археалагічных аб'ектах, за выключэннем помнікаў археалогіі, падлягаюць узгадненню з Нацыянальнай акадэміяй навук, а горадабудаўнічыя праекты, якія змяшчаюць звесткі аб помніках археалогіі, падлягаюць узгадненню з Міністэрствам культуры.

У адзіным пераліку адміністрацыйных працэдур замацоўваюцца адміністрацыйныя працэдуры, прадугледжаныя кодэксам, і выключаюцца або карэкціруюцца раней замацаваныя ў гэтым пераліку. Так, адміністрацыйная працэдура "Дзяржаўная рэгістрацыя фільма і выдача дзяржаўнага рэгістрацыйнага пасведчання на фільм" замяняецца на "Выдачу рашэння аб класіфікацыі". Ажыццяўленнем гэтай адміністрацыйнай працэдуры зоймецца Інстытут культуры, яна будзе бясплатнай. Выдадзеныя рашэнні будуць дзейнічаць бестэрмінова. Тэрмін ажыццяўлення працэдуры - 5 каляндарных дзён, а ў выпадку неабходнасці накіравання фільма ў Рэспубліканскую экспертную камісію па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці або Рэспубліканскую экспертную камісію па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяў экстрэмізму - 30 каляндарных дзён.

Пастановай таксама замацавана, што дазволы на эксплуатацыю кіназалы або кінаабсталявання будзе выдаваць раённы (гарадскі) выканкам, адміністрацыя раёна. Дазволы будуць выдавацца бясплатна і дзейнічаць 5 гадоў.

Акрамя таго, зацверджана палажэнне аб парадку выдачы дазволу на эксплуатацыю кіназалаў, іншых спецыяльна абсталяваных памяшканняў (месц), аснашчаных кінаабсталяваннем, і такога абсталявання (замест палажэння аб парадку выдачы дазволаў на эксплуатацыю спецыяльна абсталяваных памяшканняў (месц) і размешчанага ў іх кіна- або відэапраекцыйнага абсталявання, прызначаных для паказу фільмаў).

Пастанова ўступіць у сілу з 3 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі