Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 мая 2017, 11:49

Вучоныя з 10 краін збяруцца ў Полацку на канферэнцыю да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

23 мая, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. IV Міжнародная навуковая канферэнцыя "Беркаўскія чытанні. Кніжная культура ў кантэксце міжнародных кантактаў: да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання" пройдзе ў Полацку 24-25 мая, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

У рабоце форуму прымуць удзел вучоныя акадэмій навук, буйных вышэйшых навучальных устаноў, музеяў, архіваў, бібліятэк Беларусі, Балгарыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Узбекістана, Украіны, Францыі, Чэхіі. Плануецца разгледзець шырокі спектр пытанняў, звязаных з развіццём кніжнай культуры, традыцыямі пісьменства, тэкставай камунікацыяй, гісторыяй кніжных і рукапісных збораў, бытаваннем рэдкіх выданняў і г.д.

Прадметам абмеркавання на семінары "Францыск Скарына - асоба, дзейнасць, спадчына, сучасныя вобразы" стануць новыя даныя, якія датычацца жыцця і творчасці выдатнага асветніка, гістарычнай памяці пра яго. Таксама адбудзецца адкрыццё выстаўкі, падрыхтаванай Бібліятэкай імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук.

Канферэнцыя пройдзе пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук.

Арганізатарамі форуму, прысвечанага знамянальнай даце, выступілі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Расійская акадэмія навук, Літоўская акадэмія навук і Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі