Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Вобраз каня ў мастацтве XVII-XXI стагоддзяў прадставіць выстава ў НММ

Культура 13.06.2018 | 15:32

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 200 твораў еўрапейскіх, беларускіх, рускіх мастакоў XVII-XXI стагоддзяў склалі выставу "Equos. Koń. Конь" з калекцый Музея Паўднёвага Падляшша (Бяла-Падляска, Польшча) і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў НММ, выстава пройдзе з 15 чэрвеня па 26 жніўня.

Экспазіцыя прызначана пазнаёміць гледача з тэмай каня ў выяўленчым (жывапіс, скульптура, арыгінальная і друкаваная графіка) і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Яна дазволіць прадэманстраваць, як мастакі розных эпох, мастацкіх школ, стыляў і напрамкаў інтэрпрэтавалі вобраз каня ў розных жанрах мастацтва – ад батальных сцэн да пейзажа, якія ў рамках выставы складаюцца ў адзіны іпічны жанр (ад грэчаскага hippos – конь).

Выстава "Equos. Koń. Конь" стане своеасаблівай прэзентацыяй Музея Паўднёвага Падляшша і прадоўжыць традыцыю цеснага плённага супрацоўніцтва Нацыянальнага мастацкага музея, пасольства Польшчы ў Беларусі і Польскага інстытута ў Мінску. На працягу апошніх гадоў у музеі адбыліся шматлікія выставачныя праекты, арганізаваныя па ініцыятыве і пры падтрымцы польскіх партнёраў. У іх ліку "Майстры польскага малюнка" з калекцый Падляскага музея ў Беластоку і Акруговага музея ў Сувалках (2017), "Напалеон Орда. Ілюстраваная энцыклапедыя краіны" з калекцыі Нацыянальнага музея ў Кракаве (2017), "Польскі пейзаж. Францішак Рышард Мазурэк. Жывапіс" (2017), "Радзівілы: лёсы краіны і роду" (2017).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).