Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 мая 2018, 14:25

"Вясновы букет" адкрые святы нацыянальных культур у Мінску

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі фестываль-кірмаш "Вясновы букет" 26 мая дасць старт святам нацыянальных культур, якія адбудуцца ў гістарычным цэнтры Мінска ў летнім музычна-турыстычным сезоне, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама.

Мерапрыемства ў Верхнім горадзе збярэ майстроў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Рамеснікі прадставяць традыцыйныя рамёствы, такія як разьба па дрэве, ганчарства, ткацтва, вышыўка, карункапляценне, кавальская справа, выцінанка, бісерапляценне, мастацкая апрацоўку скуры, бяросты, шэрсці, ювелірнае мастацтва, пляценне з прыродных матэрыялаў і інш. Будзе прадстаўлена беларуская нацыянальная кухня.

Адбудуцца розныя конкурсы і майстар-класы, выступяць творчыя калектывы рэспублікі. Вечарам мінчане і госці сталіцы ўбачаць нумары заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі", фальклорнай групы "Купалінка".

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Мінгарвыканкам і Беларускі саюз майстроў народнай творчасці.

Усяго ў Мінску ў летнім музычна-турыстычным сезоне пройдзе 15 свят нацыянальных культур. Свае традыцыі і культуру прадставяць Швецыя, Расія, Польшча, Літва, Малдова, Ізраіль, Азербайджан, Грузія, Грэцыя, Рэспубліка Карэя, Італія, Арменія, упершыню - Вялікабрытанія і Эстонія.

Летні музычна-турыстычны сезон адкрыўся ў Мінску 5 мая. Упершыню аб пешаходнай зоне, дзе кожныя выхадныя гараджане могуць адпачываць і праводзіць вольны час, у Мінску пачалі гаварыць летам 2012 года - тады прадаставілі ўчастак вул. Карла Маркса. Потым канцэртная пляцоўка перамясцілася на тэрыторыю Верхняга горада. Артысты тут будуць выступаць да восені. Святочная афіша размешчана на сайце Мінгарвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі